Вербная нядзеля і Вялікдзень у Суле

04.04.2026 - 05.04.2026 14:00 - 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён) 45 BYN
Гэтымі выходнымі, 4 і 5 красавіка, у Суле — Вербная нядзеля ў праваслаўных і Вялікдзень у каталікоў.

Падрыхтавалі актыўнасці для ўсіх!

З 14:00 да 16:00 ў цэнтры будзе адмысловая праграма, падчас якой вы даведаецеся пра традыцыі Вялікадня, гісторыю свята, традыцыйныя гульні з яйкамі, а таксама абрад абыходжання хат валачобнікамі.

Абяцаюць і частаванне святочнай булкай ды зёлкавай гарбатай.

На лакацыях будуць майстар-класы па вырабе вербаў і пісанках.

Кошт квіткоў:

дарослыя — 45 рублёў,
сябры Сулы — 40 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы),
дзеці з 7 да 17 гадоў — 25 рублёў,
дзеці да 7 гадоў — уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Музычна-паэтычны вечар «Краса і сіла» ў Мінску (16+)

27.08.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

ALEXI KUTUZOV aka I.F.U. і KORNEJ у Гданьску

28.08.2026 (18:00 - 21:00) Expressja (al. Generała Józefa Hallera 267)

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ