У аўторак, 23 снежня, суполка "Іншыя" запрашае на калажную майстэрню "Карта жаданняў".
Канец года - гэта пераход. Час, калі псіхіка натуральна падводзіць вынікі і шукае апоры для будучыні.
Карта жаданняў - спосаб асцярожна зафіксаваць свае патрэбы, каштоўнасці і кірункі ўзросту праз выявы і знакі.
Візуалізацыя дапамагае зрабіць неўсвядомленае бачным, а жаданні - адрознымі. Калаж робіцца прасторай дыялогу з сабой, дзе важна не «слушна», а сумленна.
На майстэрні будзе:
- кароткая тэарэтычная частка - як працуе вобразнае мысленне, увага і намер
- практыка "Кола балансу" - для зазямлення, сінхранізацыі з сабой і разуменні, з якога месца нараджаюцца вашы жаданні
- практычная праца - стварэнне асабістай карты жаданняў падтрымная, спакойная атмасфера без ацэнак і чаканняў
Досвед у калажы не патрэбен. Гэта вечар запаволення, кантакту з сабой і ўсвядомленага кроку ў новы год.
Мовы мерапрыемства - беларуская, руская, украінская.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.