Казкі ў Траецкім у Мінску

21.12.2025 13:00 - 14:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры, (вул. Багдановіча, 13) 15 рублёў

У нядзелю, 21 снежня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць новую імпрэзу "Казкі ў Траецкім".


Лялечны тэатр-батлейка для дзяцей і дарослых "Дом з Марамі" прэзентуе новую главу казак.

Лялечныя гісторыі на Каляды навучаць дзяцей і нагадаюць дарослым пра такія простыя, але такія важныя рэчы, як сяброўства, любоў і мары. Лялькі раскажуць і пакажуць, што такое сапраўдны калядны цуд, які можа здарыцца з кожным.

У праграме - казкі “Лёгкі хлеб”, “Ганарысты парсюк”, “Свінулька Маразулька”, “Калядны хрушч”.

Квіткі коштам 15 рублёў бярыце ў касе музея ці па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава "Брэстчына этнаграфічная" ў Брэсце

14.11.2025 16:00 - 21.12.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Музычна-светлавы перформанс "А ў полі, у полі ігрушка стаіць" у Мінску (16+)

19.12.2025 (20:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

20.12.2025 (15:00 - 17:00) Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Майстар-класы па пляценні саламяных павукоў у Беластоку

20.12.2025 18:00 - 21.12.2025 16:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ