Гісторык і экскурсавод з Гродна Павел Махінаў склаў гайд па каве з лакальным смакам і водарам. У яго ўвайшлі напоі з розных гарадоў Беларусі — сярод іх гродзенскія «Кава святога Губерта», «Кава Радзівілаў», слонімская кава «па-графску» і навагрудская кава «па-венску», піша hrodna.life.
Фота: pexels.com, носіць ілюстрацыйны характар
«Вандруючы па Беларусі апошнія гады, стараюся прадэгуставаць каву, кававыя напоі з лакальным водарам і смакам. Не заўжды праўда атрымоўваецца зрабіць відэагляд, але... Гэты coffee guide (VOL.1) — падсумаванне гэтых падарожжаў. У яго ўвайшлі 19 напояў, у назве ці рэцэптуры якіх «смакуецца» вайб места: гісторыя, людзі, падзеі, з’явы», — напісаў Павел у сваім Instagram-акаўнце.
Сярод гродзенскіх напояў Махінаў адзначае «Каву святога Губерта» і «Каву Радзівілаў» з кавярні «Джэзва».
«Кава святога Губерта» з’явілася ў установе ў мінулым годзе. Акрамя кавы, у склад напою ўваходзяць Jägermeister, спецыі і альтэрнатыўнае малако. Выбар травянога лікёру сімвалічны: на бутэльцы Jägermeister намаляваны алень з крыжам паміж рогамі — менавіта такі алень, паводле легенды, з’явіўся святому Губерту, заступніку паляўнічых. Той жа сімвал прысутнічае на гербе Гродна.
Таксама ў спіс увайшлі гродзенскія напоі:

Фота: pexels.com, носіць ілюстрацыйны характар
У Навагрудку можна пакаштаваць некалькі незвычайных відаў кавы, якія падаюць у розных кавярнях горада.
У кавярні «Kaviarnia AV» гатуюць фірмовую каву «Адама Міцкевіча» — напой, створаны паводле матываў настальгічных апісанняў з паэмы «Пан Тадэвуш».
Таксама ў Навагрудку падаюць каву «па-дамініканску» і каву «Saint Michel» — напоі, прыгатаваныя на пяску ў сценах касцёла Святога Міхаіла.
У кафэ «Маладзёжнае» прапануюць каву «Чорная кошка», створаную паводле матываў фільма «Месца сустрэчы змяніць нельга». Бо Уладзімір Высоцкі бываў на Навагрудчыне і спыняўся ў мясцовай гасцініцы.
А ў карціннай галерэі мастака Кастуся Качана можна заказаць каву «па-венску» — класічны варыянт у венскім стылі.
У гайд ўвайшлі таксама напоі з розных рэгіёнаў:
Карыстальнікі таксама рэкамендавалі запаяную каву ад кавярні CoFeCo і «Амерыкана з шышкамі» з кавярні «Наша месца», а ў Брэсце — «Каву ў ядомым стаканчыку».