Кацярына Ваданосава з канцэртам у Кіеве

28.01.2022 19:00 - 21:00 арт-паб «Торвальд» (пр. Лабаноўскага, 119-Б) Бясплатнае

Арт-паб «Торвальд» у Кіеве запрашае на канцэрт Кацярыны Ваданосавай і Ганны Лепяшкевіч.



Дата: 28 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: арт-паб «Торвальд», пр-т Лабаноўскага, 119-Б, Кіеў

Кацярына Ваданосава — аўтар песень, паэтка, спявачка, мультыінструменталістка.

Ганна Лепяшкевіч — цымбалістка, былая артыстка Белдзяржфілармоніі.

Калісьці Кацярына і Ганна супрацоўнічалі ў межах фольк-рок гурта Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra, пасля жніўня 2020 года адыгралі акустычным складам каля двух дзясяткаў дваровых канцэртаў для жыхароў Мінска і ваколіцаў, а пазней з-за палітычнага пераследу апынуліся ў эміграцыі: Кацярына — у Кіеве, Ганна — у Вільні. Але, паколькі для сяброўства межаў не існуе, то яны сустрэнуцца цудоўным пятнічным вечарам, каб адыграць сумесны канцэрт і падзяліцца з наведвальнікамі сваёй музыкай і творчасцю.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ