Майстар-клас па гарлячках у Мінску

18.06.2026 19:00 - 21:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24) 30 BYN
У чацвер, 18 чэрвеня, у Мастацкім музеі ў межах выставы «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» ладзяць майстар-клас па гарлячках.

Гарлячка — гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру. Такі сабе неглюбскі чокер.

Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя насілі амаль усе жанчыны любога ўзросту.

На майстар-класе кожны створыць сваю гарлячку.

Дзеці могуць браць удзел толькі разам з дарослымі.

Кошт — 30 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ