Казка ”Як літара Ў вясну гукала”

23.03.2018 - 24.03.2018 19:00 - 19:00 Маладзёжны Тэатр Эстрады (вул. Маскоўская, 18А) Бясплатнае

23 і 24 сакавіка ў Маладзёжным Тэатры Эстрады адбудуцца прэм’ерныя паказы дзіцячага спектакля “Як літара Ў вясну гукала”.

Гэты праект з’яўляецца сэнсавым працягам каляднай казкі “Як літара Ў уратавала Каляды” і распавядае пра дзівоснае падарожжа Літары “Ў” і яе сяброў у Чароўны Бор да злога чараўніка Зюзі, каб вызваліць Вясну з ледзянога палону.

Лібрэтта і музыку ізноў напісаў Раман Арлоў, але гэтым разам на сцэне будуць таксама гукальныя песні і беларускія танцы гурта Гуда і Школы Традыцыйнага Мастацтва.

Частка персанажаў ужо знаёмая публіцы па казцы “Як літара Ў уратавала Каляды”, але будуць і новыя заёмствы і ўражанні.

А таксама, безумоўна, самы сакральны беларускі абрад – Гуканне Вясны.

Прыходзьце гукаць Вясну разам з літарай “Ў”!

Усім дзеткам салодкі пачастунак, а дарослым музычны падарунак!

Пры набыцці сямейнага квітка на 4 асобы – зніжка 10%.

Дзецям да 3-х год уваход бясплатны.


Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Ва Уроцлаве гуляюць ў «Паўстанцаў»

25.03.2026 (19:30 - 21:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Анлайн-канцэрт Светы Бень

25.03.2026 (21:00 - 23:00) Сепультура Alive

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ