ХІІІ Архіўныя чытанні

06.10.2015 19:00 - 22:00 Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (вул. Кірылы і Мяфодзія) Бясплатнае

Арганізацыйны камітэт па правядзенні

АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ

паведамляе, што Трынаццатыя чытанні,

прысвечаныя 25-годдзю Беларускага таварыства архівістаў,

пройдуць у Мінску 6 кастрычніка 2015 г.

Плануюцца для абмеркавання 2 тэматычныя кірункі:

І. Жыццё і дзейнасць беларускіх архівістаў.

ІІ. Новыя адкрыцці ў архіўнай навуцы: гісторыя, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 4 кастрычніка 2015 г. па адрасе:

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва,

вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь,

альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by

Даведкі па тэлефонах: 327-47-81; 327-11-88.

 

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.


Вам можа быць цікава

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Адкрыты нэтворкінг «Пра Кіно» ў Варшаве

03.04.2026 (18:30 - 20:30) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Лекцыя пра фатаграфію і арт-медытацыя ў Гродне

04.04.2026 16:00 - 05.04.2026 18:00 Выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ