Хор ARTOS у Вільні

08.05.2025 20:00 - 21:00 Віленская Свята-Троіцкая царква грэка-каталіцкага абраду (Aušros Vartų g. 7Б) Бясплатнае



 8 траўня, у чацвер, у Вільні ў межах фэста Lucernalis дае канцэрт беларуска-літоўскі візантыйскі музычны хор ARTOS пад кіраўніцтвам Паўла Гонты.





У праграме — візантыйская літургічная музыка на беларускай і літоўскай мовах.

Спяваюць:

  •  Ісідар Бабкоў
  •  Георгій Папоў
  •  Віктарас Мініотас
  •  Альфрэдас Мініотас
  •  Гінтас Шклютас



На працягу некалькіх гадоў Павел Гонта, абапіраючыся на ўзоры грэчаскай, балгарскай і сербскай візантыйскай музыкі, працаваў над адаптацыяй візантыйскай спеўнай традыцыі да літургічных тэкстаў на літоўскай і беларускай мовах.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Сустрэча з Маляванычам у Кракаве

10.05.2025 (14:00 - 16:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Спектакль «Блукаючыя агні» ў Вільні

11.05.2025 (18:30 - 20:00) «Vileišio18N» (P. Vileišio g. 18N)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ