Кінапаказ мультфільма “Неверагодны містэр Фокс”

01.08.2013 19:00 - 22:00 МЕ100 (Незалежнасці 58/6) Бясплатнае

Кінапаказ мультфільма "Неверагодны містэр Фокс"

Запрашаем на кінапаказ анімацыйнай стужкі «Неверагодны містэр Фокс». Імпрэза адбудзецца 1 жніўня, а 19 гадзіне МЕ100 (Незалежнасці 58/6).

Поўная прыгодаў гісторыя хітрага ліса і ягонай сям’і, што трапілі ў небяспеку. Злосныя фермеры палююць на іх, але ўсё будзе добра, бо яны адна сям’я! Вытанчаны гумар, цудоўная анімацыя, захапляльны сцэнар і выдатная музыка – усё гэта «Неверагодны містэр Фокс».

Лялечны мультфільм Уэса Андэрсэна паводле аповеда казачніка Руальда Даля («Чарлі і шакаладная фабрыка», «Грэмліны», «Мацільда») вылучаўся на «Оскар» 2009 у намінацыях лепшы мультыплікацыйны фільм і лепшая музыка да фільма, а агулам атрымаў каля 50 розных узнагарод і намінацый. У працы над фільмам бралі ўдзел: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып і Білл Мюрэй. «Неверагодны містэр Фокс» падымае сур’ёзныя пытанні сям’і і сталення ў выглядзе вясёлага мульціка пра звяроў.

Цытата крытыкаў:
Часопіс «Rolling Stone»: «гэты фільм заслугоўвае называцца прарывам»
MTV: «гэта доказ, што ня толькі Піксар здольныя здымаць вясёлыя і кранальныя мультфільмы»

На родную мову фільм з любоўю агучвалі лепшыя беларускія акцёры.
Інтэрв’ю наконт стварэння беларускай агучкі

Кошт традыцыйны: 15 тысяч студэнтам і дзецям, 25 тысяч — ўсім астатнім.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ