Кінапрагляд с Сяргеем Пукстам у Мінску

20.08.2022 19:00 - 21:00 (Партызанскі пр-т, д. 2/1) данэйшн

У суботу, 20 жніўня, мінскі кінаклуб Delirium запрашае паглядзець праграму брытанскага кіно для заўзятых сінефілаў, пяшчотна падабраную грандсінефілам Сяргеем Пукстам, які будзе мадэраваць паказ.



Дата: 20 жніўня

Час: 19.00

Месца: Партызанскі пр-т, д. 2/1 (3 паверх), Мінск


Слова спадару Сяргею:


«Трэба рабіць учынкі. Хаця б на паперы. Хаця б у розуме. Хоць бы ў фармальна асэнсаваным неўратычным выплюхванні, той цвердзі збітага масла — у штуршку няўхільна млявых сцёгнаў. Здзейсніць паўсядзённы, па-жабінаму хлюпнулы подзвіг, руцінна зірнуўшы ў вочы смерці.


Fr.Bacon, станавіўся, вядома, з узростам рэптыльна-рэптылоідным. Падобным да правінцыйнага ваенрука. Ухайдоквал Бі-Бі-Сішных журналістаў, адначасна надзіраючыся, правальваючыся ў развагах.


Мы ўбачым і нават адчуем пачуццё перамогі аб’екта над суб’ектам. Без грама таннай насякомаеднасці доктара Лектара (прычым тут ён? — а-а, рэптыльнасць).


І — вішанька (на торце?) — малады і нечаканы Дэніэл «Бонд» Крэйг (цяжка паверыць, што ў Брытаніі высунуўся настолькі сярэдні акцёр) у біяграфічным урывачку з «Каханне — гэта д’ябал». Дзе герой байопіка па-акцёрску зжырае яго, не задушыўшыся.


І напрыканцы — зусім іншая гісторыя — шэдэўр у жанры proto-(meta?)-commentary mocumentary Піцера Уоткінса «Калодэн».


Калі адчуваеце, што гэта для вас, — рэгіструйцеся па спасылцы.


Уваход — данэйшн.





Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

NAVIBAND у Быдгашчы

08.04.2026 (20:00 - 22:00) Over the Under Pub (Dworcowa, 51)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ