КІНЕМО 2022 у Мінску

03.08.2022 - 18.08.2022 21:30 - 23:00 дворык музея-майстэрні Азгура (вул. Азгура, 8) 15 рублёў

3 жніўня ў дворыку музея-майстэрні Азгура стартуе дзясяты фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО!



Дата: з 3 жніўня

Час: збор гасцей у 21.00, пачатак паказаў у 21.30

Месца: дворык музея-майстэрні Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск


Праграма:

3 жніўня Шэрлак малодшы | Sherlock Jr. 1924, ЗША, 50 мін. Рэжысёр: Бастэр Кітан. Музычнае суправаджэнне: Кінемо трыа (фартэпіяна, скрыпка, саксафон)

4 жніўня НАСФЕРАТУ, СІМФОНІЯ ЖАХУ | Nosferatu, eine Symphonie des Grauens, 1922, Германія, 93 мін. Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнаў. Музычнае суправаджэнне: Кінемо трыа (арган, скрыпка, саксафон)

11 жніўня Возніца | Körkarlen, 1921, Швецыя, 107 мін. Рэжысёр: Віктар Шострам. Музычнае суправаджэнне: Кінемо квартэт (фартэпіяна, скрыпка, саксафон, флейта)


18 жніўня МАЛОДШЫ БРАТ | The Kid Brother, 1927, ЗША, 81 мін. Рэжысёры: Тэд Вільдэ, Гаральд Лойд. Музычнае суправаджэнне: класічны тапёр (фартэпіяна)


Квіткі можна набыць загаддзя або ў дзень паказу па спасылцы. Кошт квітка на адзін сеанс — 15 рублёў.


У праграме магчымыя змены — і вы памятаеце, паказы ідуць на вольным паветры, таму бярыце цёплае адзенне, пледы ды парасоны.



Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Каляды ў Азярцы

27.12.2025 (13:00 - 14:30) Музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ