Кіно па-беларуску ў Тбілісі: глядзяць «Боскі парадак»

03.08.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У чацвер, 3 жніўня, у каворкінгу «Кропка» — новая сустрэча клуба «Кінаканапа».



Дата: 3 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м ад плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі 


Будуць глядзець швейцарскі фільм «Боскі парадак»


Рэжысёрка Пятра Б’ёндзіна Вольпе стварыла фільм пра публічныя фемінісцкія хваляванні ў 1970-71 гадах, падчас якіх жанчыны Швейцарыі змагаліся за атрыманне права галасаваць і прымаць удзел у выбарах. 


Маладая хатняя гаспадыня Нора жыве ў невялікай швейцарскай вёсцы, дзе час нібы спыніўся. Калі яна хоча ўладкавацца на працу аказваецца, згодна з законам, яна не можа зрабіць гэтага без дазволу мужа. На думку Норы, гэта і шмат іншых рэчаў несправядліва. 

Узорная жонка і маці неспадзявана для самой сябе ўліваецца ў рух актывістак за права голасу для жанчын у Швейцарыі, лёс якога мае вызначыць рэферэндум 1971 года. 


Пасля прагляда фільма абмяркуйма уражанні! Прыхапіце смаколікі да гарбаткі! 


Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Радуніца» ў Беластоку

26.04.2025 16:00 - 18.05.2025 19:00 Chill Time Club (Святога Роха 5/32)

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Саша Філіпенка ў Мюнхене

27.05.2025 (19:00 - 21:00) Kulturzentrum GOROD (Arnulfstraße 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ