Кіно ў Бабруйску “Забіць дракона”

29.08.2017 18:20 - 18:20 Unnamed Venue (г.Бабруйск, вул.Кастрычніцкая, 33) Уваход вольны

«Хочаце падарыць людзям свабоду? А што яны з ёй будуць рабіць?»

Валантэрская Служба “Вясны”запрашае ўсіх ахвочых на бясплатны прагляд і абмеркаванне фільма ў Бабруйску!

Вашай увазе прапануецца легендарны кінафільм-прытча Марка Захарава «Забіць дракона». У ім апавядаецца пра неверагодную гісторыю рыцара Ланцэлота, што патрапіў у горад, у якім ужо чатырыста год кіруе жорсткі Цмок, а большасць жыхароў горада, на здзіўленне рыцара, ня хоча, каб іх выратавалі ад тыраніі жахлівага “звераяшчара”, тлумачачы яе гістарычнай традыцыяй.

Фільм стаў сапраўднай ілюстрацыяй для разумення антытаталітарызму, і натхніў актывістаў на стварэнне асобнай Інфармацыйна-асветніцкай кампаніі.

КАЛІ: 29 жніўня, аўторак.

ДЗЕ: г.Бабруйск, вул.Кастрычніцкая, 33.

ПАЧАТАК мерапрыемства а 18:20.

Таксама вас будзе чакаць кава/гарбата і печыўкі :)

Будзем рады бачыць усіх – прыходзьце!

Размовы, меркаванні, спрэчкі вітаюцца.

 

Мерапрыемства ў facebook.

Мерапрыемства ў VK.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Барыса Аракчэева «Вобразы мілыя роднага краю» ў Мінску

08.05.2026 17:00 - 22.05.2026 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Тэатр ценяў паводле твораў Пятра Васючэнкі ў Мінску

19.05.2026 (14:00 - 19:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Аляксандр Баль у Вісбадэне

19.05.2026 (19:30 - 21:30) Kulturstätte Monta (Schulberg 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ