Кіно з “Амерыканкай”: бясплатныя кінапаказы ў Гародні

01.08.2017 19:30 - 19:30 вул. Вялікая Траецкая, 14 (прастора этнакрамы "Цудоўня") Уваход вольны
1 жніўня, 19:30
Вялікая Траецкая, 14 (прастора этнакрамы “Цудоўня”)
Будзем глядзець фільмы паводле класікі амерыканскай літаратуры па-беларуску.
“Паглядзелі кіно. Кніга лепшая”. Або наадварот?
У межах краўфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай”, пройдуць тры кінапаказы паводле кніг з новай кніжнай серыі, сродкі на якую перакладчыкі збіраюць на платформе “Улей”.
Чытаць сусветную класіку на мове арыгіналаў? Крута. Чытаць сусветную класіку на роднай мове? Магчыма!
Гародня далучаецца.
Першы сеанс: “Крымінальнае чытво”, 1994 г. Фільм Квентына Тарантына. Агучана па-беларуску
Баксёр Бутч падманвае на грошы гангстэра Марсэласа Ўоласа. Каб забіць Бутча, той пасылае двух бандытаў. Яны ўвязваюцца ў прыгоды. У выніку адзін загінае, а другі вырашае завязаць з крыміналам.
“Крымінальнае чытво” сімвалічна прадстаўляе раман “Чытво” Чарлза Букоўскага. Кніга і фільм з’явіліся ў адным годзе і ствараліся падобна. Тарантына і Букоўскі натхняліся амерыканскімі бульварнымі дэтэктывамі.
Беларускі дубляж 2008 году, зроблены ініцыятывай “Беларускі гальфстрым”, ужо стаўся легендарным. Ролі агучылі Лявон і Ганна Вольскія, Аляксандар Памідораў, Піт Паўлаў, Ігар Варашкевіч, Юры Жыгамонт, ды іншыя.
Фільм доўжыцца 154 хвіліны.
Уваход вольны, п’ем гарбату з прысмакамі (бярыце з сабой), абмяркоўваем, рэфлексуем.

Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Сустрэча літаратурнай школы «Тэкст» у Мінску

27.03.2026 (19:00 - 21:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Дзень Волі ў Познані

28.03.2026 (17:00 - 19:00) Плошча Адама Міцкевіча

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ