Кірмаш праектаў у Гродна

16.05.2013 18:00 - 20:00 Кавярня “H2O” (Гродна) Бясплатнае

Кірмаш праектаў16 мая ў кавярні “H2O” адбудзецца “Кірмаш праектаў”. Гэта  адметная пляцоўка для абмеркавання грамадскіх ідэй, аб’яднаных агульнай мэтай: развіццё культурніцкай прасторы роднага горада.

“Кірмаш праектаў”, які не першы раз ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у Гродна пройдзе ў абноўленым фармаце:  гэтым разам кароткія, “маланкавыя”, прэзентацыі канструктыўных прапаноў для культуры будуць дапоўненыя публічнай дыскусіяй пра тыя партнёрскія сувязі, якія мы маем і можам мець паміж культурніцкімі менеджэрамі.

Арганізатары “Кірмашу праектаў” непахісна вераць у велізарны чалавечы патэнцыял гарадзенцаў. Сіламі людзей самых розных, але аб’яднаных любоўю да роднага горада (рэгіёна), можна рэалізаваць шэраг добрых і важных культурніцкіх ініцыятываў на агульную карысць!

Калі Вы маеце цікавую задуму, якая тычыцца творчасці, сацыяльнай працы, экалогіі і аховы здароўя, урбаністыкі і многага іншага, што вызначае якасць нашага штодзённага жыцця, скарыстайцеся магчымасцю расказаць пра гэта невыпадковай і неабыякавай публіцы!

Верагодна, гэта той самы выпадак, калі Вы атрымаеце карысныя парады, патрэбныя кантакты і рэсурсы, а таксама дапаможаце сваімі ўласнымі ведамі і сіламі ідэі, якую даўно чакае Гродна! Удзел у выніковай дыскусіі прымуць арганізатары вядомых культурніцкіх падзей і камунікацыйна-творчых пляцовак у Гродна і Мінску.

Як падрыхтаваць прэзентацыю свайго праекта, можна пачытаць тут. Заяўкі прымаюцца да 14 мая ўключна на скрыню kirmash.hrodna@gmail.com.

Запрашаем усіх зацікаўленых! Уваход на сустрэчу вольны, па папярэдняй рэгістрацыі: для гэтага дашліце сваё імя, прозвішча і кантактны тэлефон на названую вышэй скрыню.

16 мая 2013

Кавярня “H2O”, Гродна, вул. Студэнцкая, 2

Пачатак: 18:00

Падрабязнасці па тэлефонах: (029) 784 32 21, (044) 579 63 39

Будзьма партнёрамі!


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Уладзіміра Цвіркі «Сілуэты спадчыны» ў Заслаўі

18.04.2025 13:30 - 18.05.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Фотавыстава Іллі Савянкова «Шлях Нёмана» ў Гомелі

24.04.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ