“Кірмаш праектаў” у Віцебску: “Свята ў горадзе!”

10.06.2014 19:00 - 21:00 Музычная гасцёўня (вул. Фрунзэ, 11) Уваход вольны!

Ужо заўтра стануць вядомыя крэатыўныя грамадскія прапановы для найбліжэйшых агульнагарадскіх святаў, ухваленыя гарадскімі адміністратарамі культуры. Запрашаем пабачыць усё на ўласныя вочы на “Кірмаш праектаў”.

10 чэрвеня ў Музычнай гасцёўні збяруцца тыя, каго летняя свежасць і гарачыня натхняе на творчыя адкрыцці, знаёмствы і дзеянні. “Кірмаш праектаў” – прэзентацыя культурніцкіх ідэй ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, задуманая як пляцоўка для пошуку партнёраў і кансультантаў, – гэтым разам набудзе асаблівы змест. На сустрэчы будзе прадстаўлена 7 праектаў культурніцкіх мерапрыемстваў, прызначаных узбагаціць праграму Свята горада і Дня моладзі, а таксама падсумаванне іншых грамадскіх думак пра тое, якім мусіць быць сапраўднае гарадское свята.

На суд шырокай публікі і адмыслоўцаў у сферы культуры Віцебска будуць прадстаўленыя ідэі для аматараў танцаў, аўтарскай музыкі і літаратуры, фатаграфіі, футбольнага фрыстайлу, канцэптуальнага графіці і інтэлектуальнага гарадскога інтэрактыву!

Якія з іх маюць шанец увайсці ў праграму найбліжэйшых святаў, раскажуць прадстаўнікі Віцебскага гарвыканкама: аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму.

А ВЫ зможаце падтрымаць самыя вартыя ідэі, далучыцца да іх як партнёр або ўдзельнік, а таксама зразумець і абмеркаваць грамадскія патрэбы і тэндэнцыі, што хутка могуць сфармаваць змест гарадскіх святаў!

Уваход вольны!

Месца правядзення: Музычная гасцёўня, вул. Фрунзэ, 11.

Пачатак: 19:00.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

13.07.2025 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава Валерыі Антаніхінай у Магілёве (12+)

16.07.2025 (17:30 - 21:00) Арт-цэнтр «У Малчанава» (пр. Міру, 2А)

J:МОРС у Сан-Францыска

03.08.2025 (18:00 - 20:00) Chez Nous Café (2159 Roosevelt Ave)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

09.08.2025 12:00 - 10.08.2025 17:00 Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ