Кірмаш RADA Market у Вільні

10.08.2024 12:00 - 22:00 teatras «Vilniaus klasika» (Vytenio g.6) Бясплатнае

10 жніўня ў Вільні пройдзе кірмаш RADA Market!


Дата: 10 жніўня

Час: 12:00 (час мясцовы)

Месца: teatras «Vilniaus klasika», Vytenio g.6, Вільня

RADA Market — кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў, дзе кожны жадаючы можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення! Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў і набыць іх прадукцыю, прыняць удзел у майстар-класах і вялікай колькасці іншых актыўнасцяў!

Асноўная пляцоўка:

• 12:00–17:00 — Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў;
• 17:00–18:00 — Лекцыя-стэндап «Яна жартуе?!» ад Фем-стэндап клуба ім. Зоські Верас;
• 18:00–18:30 — Дабрачынны аўкцыён з Мікітай Бялевічам;
• 19:00 — Stand up Ірыны Прыходзька;
• 21:00 — After-party клубе Red Cat (Vytenio g. 50d)

Пляцоўка майстар-класаў:

• 12:00–13:00 — Лепка з гліны;
• 13:00–14:00 — Збор калажу на тэму «Аўтапартрэт»;
• 14:00–15:00 — Шыццё лялькі ўласнымі рукамі / Стварэнне свайго ўласнага ўпрыгожання;
• 15:00–16:00 — Варкшоп па DIY-друку (do it yourself) на цішотках / Майстар-клас па макіяжу «Ззяй»;
• 16:00–17:00 — Майстар-клас па Vogue dance;
• 13:00–17:00 — Майстар-клас з Левонам Халатрянам па стварэнні чокераў

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў усімі неабходнымі матэрыяламі — нічога браць з сабой не трэба!

Удзел у майстар-класах бясплатны, але трэба зарэгістравацца!

Падрабязней пра RADA Market па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Кінаклуб па правах чалавека ў Варшаве

22.04.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Лекцыя «Чарнобыль: 40 год» у Манрэале

23.04.2026 (18:00 - 20:00) studio #211 (4035 rue Saint-Ambroise)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ