Клуб гісторыі Мінска запрашае на сустрэчу

20.04.2016 19:00 - 19:00 Галерэя TUT.BY (праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх) Уваход вольны

Ужо ў гэтую сераду можна даведацца аб гісторыі мінскіх спартыўных аб’ектаў, акунуцца ў атмасферу  алімпіяды 1980-га  і  паразважаць над лёсам стадыёна “Дынама”

Апошнія 50 год у гісторыі Мінска адзначыліся шэрагам буйных і яркіх падзей. Большасць з іх насілі лакальны характар, а праз некаторыя аб Мінску сталі гаварыць далёка за межамі Беларусі.

 

Не так даўно кожны мінчук воляй-няволяй быў сведкам чэмпіянату свету па хакею. Гэта падзея змяніла не толькі архітэктурны воблік сталіцы, але і пэўным чынам паўплывала на змену жыццёвага рытму гараджан.

Падобная спартовая феерыя, якая пакінула свой яркі след у гісторыі Мінска – гэта алімпійскія гульні 1980. Галоўным цэнтрам падзей была, безумоўна, Масква, але і  сталіца БССР таксама не засталася па-за ценем. Пад гэтую справу ў сталіцы БССР узнікла шмат новых аб’ектаў інфраструктуры (прынамсі рэканструяваны гатэлі, пабудаваны грамадскія прыбіральні), на некалькі тыдняў змяніўся лад жыцця, колькасць і якасць тавараў ў крамах павялічылася ў разы. Дарэчы, менавіта да гэтай даты быў  адкрыты першы за пасляваенны час касцёл. Чаму менавіта ў гэты час – будзем разбірацца разам.

Таксама пагаворым пра спартыўныя аб’екты горада, якія ўзніклі  ў пачатку ХХ стагоддзя, даваенныя часы, разглядзім лёс самага знакавага для мінскага спорту аб’екта – стадыёна “Дынама”, разбярэмся, якія ж таямніцы крые гэты знакавы помнік.

Галоўны выступоўца – гісторык, краязнаўца – Іван Сацукевіч.

Запрашаем ахвочых а 19(у сераду), 20 красавіка, у Галерэю TUT.BY (ст. м. «Міхалова», праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Марыя Калеснікава ў Берліне

09.04.2026 (20:00 - 22:00) Radialsystem (Holzmarktstr. 33)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ