Прэзентацыя кнігі Андрэя Шула-Сянчэўскага "Сцягі княскага роду Радзівілаў XVI-XX стагоддзяў"

16.05.2019 19:00 - 20:30 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, д. 7а) Уваход вольны

Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак»

пры падтрымцы культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

запрашае ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча

16 мая

на ўрачыстую прэзентацыю кнігі

Старшыні Праўлення Фонда Андрэя Шула-Сянчэўскага

"Сцягі княскага роду Радзівілаў XVI-XX стагоддзяў".

У праграме вечарыны:

•                    гісторыя стварэння кнігі,

•                    аўтограф-сэсія,

•                    музычны госць – Алесь Чумакоў.

Гэтая кніга з’яўляецца першай спробай сабраць у адно спадчыну сцягі

княскага роду Радзівілаў, створаныя ў перыяд з 16-га па 20-е стагоддзі.

Аўтар правёў маштабную работу і прааналізаваў архіўныя інвентарныя вопісы і рэдкія выявы, што захоўваюцца сёння ў Швецыі, Польшчы, Украіне, Літоўскай Рэспубліцы і звычайна недаступныя для большасці зацікаўленых.

Кніга ўтрымлівае тры дзясяткі картак, на якіх змешчаныя аўтэнтычныя

выявы сцягоў, а таксама аўтарскія рэканструкцыі з падрабязнай

атрыбутацыяй, якія друкуюцца ўпершыню.

Ужо зараз на падставе распрацовак аўтара ў Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку “Нясвіж” была адноўленая сістэма сцягоў Радзівілаў, пачынаючы з 18-га стагоддзя, якая плануецца да далейшага ўключэння ў пастаянную экспазіцыю Нясвіжскага замка.

Месца прэзентацыі выбрана невыпадкова.

У самым пачатку кнігі аўтар змясціў геральдычны панегірык на княскі герб роду Радзівілаў – аўтарскі твор у даўно забытым літаратурным жанры. Гэты жанр - мёртвы ўжо каля сотні гадоў як – ажыў у кнізе ізноў, падобна санэтам у «Вянку» Багдановіча.

Да сустрэчы ў музэі!

Калі: 16.05.2019

Пачатак а 19-й

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча,

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, д. 7а

Пачатак а 19-й.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі" ў Мінску

30.10.2025 17:00 - 14.12.2025 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 2)

Выстава "Эфект уплыву" ў Тбілісі

31.10.2025 19:00 - 05.11.2025 20:00 The National Trust of Georgia (вул. Караля Саламона Мудрага, 33)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Віталь Рыжкоў у Варшаве

19.11.2025 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ