• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Кніжная Шафа» прэзентуе мінчукам выставу фотаздымкаў з калекцыі Юрыя Васільева

Пачатак: 07.09 (19:00)
Канец: 07.09 (19:00)
Прастора "Кніжная шафа"
(Мінск, ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара))
Google

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» ў рамках фестывалю «Месяц фатаграфіі ў Мінску— 2016» ладзіць выставу фотаздымкаў «Фатографы з СССР» з калекцыі Юрыя Васільева.

Выстава пройдзе з 7 верасня па 15 кастрычніка 2016 года.

На гэты раз наведвальнікі ўбачаць работы знакамітых аўтараў перыяду 70-80-х гадоў:

Леў АСАНАЎ  (Расія)

Уладзімір БАЗАН (Беларусь)

Гунар БІНДЭ (Латвія)

Алег БУРБОЎСКІ (Украіна)

Віктар БУТРА (Беларусь)

Віталь БУТЫРЫН (Літва)

Аляксандр ГЛІНСКІ (Беларусь)

Рымантас ДЗІХАВІЧУС (Літва) Наталля ДОРАШ (Беларусь)

Анатоль ДУДКІН (Беларусь)
Міхаіл ЖЫЛІНСКІ (Беларусь)

Аўдрюс ЗАВАДЗСКІС (Літва)
Ігар КОСЦІН (Украіна)

Павел КРЫЎЦОЎ (Расія)

Ляля КУЗНЯЦОВА (Расія)

Валеры ЛАБКО (Беларусь)

Уладзімір НЕХАЙЧЫК (Беларусь)

Аляксей ПЕРАВОШЧЫКАЎ (Расія)

Мікалай РУДАКОЎ (Расія)

Таццяна РУДЗІЧ (Беларусь)

Эган СПУРЫС (Латвія)

Антанас СУТКУС (Літва)

Святлана ЦІМАФЕЕВА (Расія)

Петэр ТООМІНГ (Эстонія)

Валеры ФЕДАРЭНКА (Беларусь)

Уладзімір ФІЛОНАЎ (Украіна)

Гэтая калекцыя збіралася амаль паўстагоддзя, пачынаючы з 1970 года, спантанна. Папаўнялася яна за кошт аўтарскіх абменаў і шчодрых падарункаў таленавітых калег. І ўжо зусім не меркавалася яе публічна выстаўляць. Аднак прайшоў час, і ў валоданні Юрыя Сяргеевіча Васільева апынулася досыць аб’ёмная калекцыя, якая, на яго погляд, адлюстроўвае стан і ўзровень той, так званай «мастацкай фатаграфіі» 70-80-х гадоў Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны і часткова Расіі. Неверагодна высокая па мастацкім узроўні калекцыя, нібыта жывы арганізм, працягвае разрастацца і ў цяперашні час уключае больш за 90 работ. Многія з гэтых здымкаў прадстаўлялі мастацтва фатаграфіі СССР на выставах, у тым ліку міжнародных, а таксама публікаваліся ў перыядычным друку, альманахах і каталогах.

Адкрыццё адбудзецца 7 верасня ў 19.00, уваход вольны.

Куратарам выставы выступіць Юрый Васільеў.

Чакаем вас па адрасе: праспект Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17 234 48 64, [email protected].

Кантактная асоба: Настасся Дудкова, +375 29 637 09 53.

Час працы выставы: пн.-пт 10.00 – 20.00, cуб. 11.00 – 18.00, нядз. – выходны


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип