Гарадскі квэст "Род князёў Агінскіх" у Вільні

06.12.2025 14:00 - 15:00 Званіца Кафедральнага сабора (на Катэдральнай плошчы) Бясплатна

У суботу, 6 снежня, беларусаў Вільні клічуць на гарадскі квэст "Род князёў Агінскіх" да 260-гадовага юбілеб Міхала Клеафаса Агінскага – дыпламата, палітыка, мецэната і аўтара легендарных паланэзаў.


Яго жыццё – гэта суцэльныя таямніцы. Нават дагэтуль даследчыкі спрачаюцца пра дату і месца яго нараджэння.

Падчас квэста вы знойдзеце мясціны, звязаныя з Агінскімі, даведаецеся пра паходжанне роду, выбітных яго прадстаўнікоў, каханне і розныя авантуры, а таксама пачуеце фрагмент паланэза.

А пасля квэста далучайцеся да вечарыны з адмысловым госцем і канцэртам-лекцыяй пра Агінскага.

Каб прыняць удзел, трэба:

1 Сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка. Ён мусіць зарэгістраваць каманду па спасылцы ўнізе.

Калі вы без каманды - таксама рэгіструйцеся, можна будзе далучыцца да іншых або прайсці квэст самастойна.

2 Добра зарадзіць тэлефон і ўключыць мабільны інтэрнэт. Гугліць не толькі можна, але і трэба.

Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы - адмысловыя падарункі!

Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы да канца пятніцы 5 снежня.


Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Гукальныя вясновыя спевы ў Мінску

14.03.2026 (14:00 - 16:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ