Крама: 25-годдзе альбома “Гэй, там, налівай!”

30.04.2019 19:00 - 19:00 Рэстаран-піваварня "Сябры" (вул. Кульман, 40) ад 25 рублёў

30 красавіка легенда беларускага рока адсвяткуе двайны юбілей: 25-годдзе альбома “Гэй, там, налівай!” і першай рок-кароны. А Ігар Варашкевіч будзе граць на электрагітары!

Гурт “Крама” вяртаецца пасля невялікага перапынку: з новым гітарыстам, новымі песнямі, пазнавальным саўндам і моцнай праграмай. 30 красавіка ў рэстаране-піваварні “Сябры” легенда беларускага рока сыграе вялікі канцэрт з праверанымі хітамі і новымі песнямі, што прыадкрыюць таямніцу, як будзе гучаць новы альбом, які пабачыць свет ужо вельмі хутка. Музыкі адсвяткуюць і два юбілеі: сёлета спаўняецца 25 гадоў культаваму альбому “Гэй, там, налівай!” і першай рок-кароне, якую “Крама” атрымала па музычных выніках 1994 года на самай першай цырымоніі.

За час адпачынку да гурта далучыўся новы гітарыст Андрэй “Кравец” Краўцэвіч, вядомы па калектывах The Stokes, Flammable, StereoТипы, Top Gun і сумесным праекце з Ігарам Варашкевічам “Los Bulbas”.

Дзе: Рэстаран-піваварня “Сябры” (вул. Кульман, 40)

Калі: 30 красавіка 19.00

Квіткі: ад 25 да 35 рублёў (у касах горада і праз аператараў Kvitki.by і Ticketpro)

Інфалінія: 44 5517706, 29 8517706

Замова столікаў:

+375 29 396 58 58

+375 33 636 58 58

+375 17 396 58 58


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Андрэй Хадановіч ва Уроцлаве

28.07.2026 (19:00 - 21:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ