Круглы стол «Урбананімічная прастора Беларусі. Канцэпцыі ўпарадкавання, дэкаланізацыі, дэкамунізацыі» ў Вільні

28.02.2025 14:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

 

У пятніцу, 28 лютага, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ладзіць у Вільні круглы стол «Урбананімічная прастора Беларусі. Канцэпцыі ўпарадкавання, дэкаланізацыі, дэкамунізацыі».




Выступы і дыскусія будуць прысвечаныя сітуацыі з назвамі вуліц і іншых аб’ектаў у Беларусі.

Круглы стол будзе падзелены на дзве тэматычныя панэлі:

  •  унутрыгарадская тапанімія Беларусі: выклікі камуністычнай і каланіяльнай спадчыны;
  •  упарадкаванне ўрбананімічнага ландшафту: крыніцазнаўчы і лінгвістычны аспекты.


Выступяць гісторыкі, мовазнаўцы, краязнаўцы, колішнія ўдзельнікі тапанімічных камісій розных гарадоў Беларусі.

Падчас круглага стала будуць прэзентаваныя канцэпцыі дэкамунізацыі ўнутрыгарадскіх назваў, упарадкавання ўрбананімічнага ландшафту з улікам нацыянальных тапанімічных традыцый і моўнай спецыфікі.

Напрыканцы дня, з 18:00 да 19:00, адбудзецца дыскусія «Якія могуць быць падыходы да ўпарадкавання ўрбаністычнага ландшафту Беларусі?»

Удзел бяруць:
 
  • Вінцук Вячорка;
    Алесь Капуцкі;
    Павел Церашковіч;
     Алесь Пашкевіч.


 Мадэратар дыскусіі — Андрэй Казакевіч.


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Саша Філіпенка ў Кёльне

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Kultur- und Integrationszentrum Phoenix (Dechenstr. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ