Культурна-забаўляльны праект “Сцімпанк-трамвай”

16.06.2013 18:00 - 23:00 Рэстаран “Старое Русло” (вул. Кастрычніцкая (непадалёк ад метро Першамайская)) Бясплатнае

Сцімпанк выяўляе варыянт развіцця чалавецтва па шляху паравых машын. Стылістыка сцімпанку, яго фантазійны свет з рамантыкай віктарыянскай эпохі маюць шмат прыхільнікаў па ўсім свеце. Ствараецца сцімпанк-супольнасць і ў Беларусі. Незвычайны сцімпанк-трамвай выправіцца ў падарожжа ў альтэрнатыўную гісторыю Мінска. Падчас вандроўкі адбудзецца сцімпанк-дэфіле і міні майстар-клас, у трамваі будуць граць музыканты, а таксама вас чакаюць незабыўныя прыгоды і расповеды ўнікальнага экскурсавода.

Культурна-забаўляльны праект “Сцімпанк-трамвай”

Па прыбыцці трамвая на “канцавую” вечарынка перамесціцца ва ўтульную кавярню-клуб, дзе можна будзе патанчыць, паслухаць музыку і добра прабавіць час.

У праекце ўдзельнічае гурт “Верасень”, чакаецца блюзавы сэт ад Дзяніса Балахонава і Віталя Валошына. Будзе і традыцыйны музычны джэм.

Уступны ўнёсак на ўдзел у імпрэзе 60 тыс. (першыя 40 удзельнікаў, затым кошт узрасце да 90 тыс.). Колькасць месцаў абмежаваная.

Трамвай адправіцца 16 чэрвеня ў 18.00 з трамвайнага кальца на вул. Кастрычніцкай (непадалёк ад метро Першамайская).
Старт клубнай вечарынкі 20.00 (заканчэнне да 23.00). Месца правядзення: рэстаран “Старое Русло”, вул. Ульянаўская, 7, тэл. (029) 345 33 33.

За гадзіну да адпраўлення трамвая распачнецца фотасесія на вул. Кастрычніцкай.

Інфалінія і папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў: (029) 666 64 72, (029) 640 09 38, (033) 360 60 29.


Вам можа быць цікава

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава Галіны Лазарчык і Вадзіма Сея на Кіпры

11.05.2025 18:00 - 25.05.2025 19:00 Aphrodite-Amathusia Cultural Center (Agios Tychon 4532)

Tochka K у Беластоку (12+)

23.05.2025 (19:30 - 21:30) Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ