ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Купала. Пачатак»: прэм’ера тэатральна-музычнай імпрэзы ў Вільні

31.05.2024 - 01.06.2024 18:30 - 13:00 Дом нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25) Бясплатнае



У пятніцу і суботу, 31 траўня і 1 чэрвеня, лялечны тэатр вольнай Беларусі «Батлейка» разам з Хорам Вольных Беларусаў запрашае на прэм’еру інтэрактыўнай музычнай пастановы «Купала. Пачатак».







 Дата і час: 31 траўня ў 18.30, 1 чэрвеня ў 12.00

Месца: Дом нацыянальных аб’яднанняў, Raugyklos g. 25, Вільня 



Спектакль, створаны па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц», распавядае пра жыццёвы выбар Янкі Купалы напачатку яго творчага шляху ва ўмовах акупацыі краіны Расейскай імперыяй. 

Унікальнае спалучэнне тэатра лялек «Батлейка+» і музычнай афарбоўкі ад «Хора вольных беларусаў» не пакіне абыякавым ніводнага госця імпрэзы. 

Мова — беларуская. 

Пастанова падыходзіць для ўсёй сямʼі незалежна ад узросту! 

Працягласць — каля гадзіны. 



Уваход вольны, данаты вітаюцца. Рэгістрацыі не патрэбна — месцаў хопіць усім!






Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Беларускія этнамузыкі ў Зялёнай Гуры

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 (розныя лакацыі)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ