Купалаўцы граюць спектакль «Шэпт» у Вільні

11.01.2024 20:00 - 22:00 Lietuvos nacionalinis dramos teatras (Gedimino pr. 4) ад 11,59 еўра
 
11 студзеня, у чацвер, Купалаўцы зноў граюць у Вільні спектакль «Шэпт» паводле дакументальнай кнігі Сяргея Лескеця пра беларускіх шаптух і вядунняў.




 Дата: 11 студзеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Lietuvos nacionalinis dramos teatras, Gedimino pr. 4, Вільня 


Рэжысёр — Раман Падаляка. 

Гэта спроба даследаваць і адчуць традыцыю лекавання словам, што знікае ў Беларусі разам з апошнімі носьбіткамі. Вы выправіцеся ў падарожжа да «людзей прасторы міфа».


«Мы стараліся захаваць містычнасць і камернасць рытуалаў лекавання, з любоўю і пяшчотай ажыўляючы нашых персанажаў на сцэне. Гэта не толькі таямнічыя замовы, але і гісторыі і лёсы людзей, чыё складанае і вірлівае жыццё прыпала на мяжу стагоддзяў. Паміж нашым і іх пакаленнямі існуе вялікая прорва, мы урбанізаваліся і яшчэ далей аддаліліся ад прыроды. Аднак часам простыя словы і простыя рэчы дапамагаюць зразумець, хто ты, адкуль ты прыйшоў і куды ідзеш», — гаворыць рэжысёр. 


Спектакль ідзе на беларускай мове з літоўскімі субтытрамі. 


Квіткі коштам ад 11, 59 еўра набывайце па спасылачцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Свята вярбы і выцінанкі ў Гродне

03.04.2026 (16:00 - 18:00) абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ