Купалле ў Тбілісі

25.06.2022 - 26.06.2022 16:00 - 06:00 Тбіліскае мора Бясплатнае

У ноч з 25-га на 26-га чэрвеня беларусы Тбілісі святкуюць Купалле на беразе Тбіліскага мора.



Дата: з 25-га на 26-га чэрвеня

Час: з 16.00 (час мясцовы)

Месца: Тбіліскае мора (дакладнае месца будзе даслана ўдзльнікам асабіста), Тбілісі

Падрыхтоўка распачнецца бліжэй да вечара ў суботу. Абрад пачнецца з захадам сонца, а скончыцца на яго ўзыходзе агульным сняданкам.

У Купальскую ноч вас чакаюць карагоды, гульні, танцы і, канешне ж, спевы. Увесь абрад суправаджаецца адпаведнымі спевамі.

Таксама будуць частаваць традыцыйнымі купальскімі крупнікам і сырам. Хлапцоў просяць захапіць з сабой па бутэльцы гарэлкі на крупнік, а дзяўчат — тварог і/ці малако на сыр.

Раяць узяць таксама цёплую вопратку і ўласны шматразовы кубак. Абутак лепш абіраць закрыты — навокал шмат калючак.


Рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы






Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Сырны фэст у Гродне

05.09.2026 (11:30 - 18:00) плошча Леніна і прылеглыя лакацыі

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ