Купальскае падарожжа са Спеўным сходам

09.07.2016 08:00 - 22:00 Заслаўе - Новае Поле - Ракаў - Хмелеўка - Вязынка 35

Заслаўе – Новае Поле – Ракаў – Хмелеўка – Вязынка.

9 ліпеня адбудзецца аўтарская вандроўка разам са Спеўным сходам, прысвечаная Купаллю.

Экскурсавод – выбітны гісторык, кандыдат гістарычных навук, аўтар кніг «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.» і «Мяжа каля Заслаўя 1921-1941 гг.» Ігар Мельнікаў.

Спачатку мы праедзем экскурсіяй па былых памежных землях, што ў 1921-1939 гг. раздзялялі савецкую і польскую частку Беларусі.

Першы пункт – Заслаўе, дзе мы ўбачым касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі і кальвінскі збор пачатку XVII ст. Далей завітаем у Новае Поле, дзе пачуем гісторыю князёў Друцкіх-Любецкіх і убачым іх палац.

Пасля заедзем у Ракаў – знакамітае мястэчка, якое апісаў у сваёй кнізе «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргей Пясецкі.

У Ракаве знаходзіцца касцёл Маці Божай Ружанцовай, невялікая капліца св. Ганны і Спаса-Праабражэнская царква. У апошнім пункце экскурсіі мы пабываем у Хмелеўцы, дзе засталіся аскепкі Мінскага умацаванага раёна, збудаванага перад вайной.

Пасля экскурсіі мы адпраўляемся ў Вязынку – на радзіму вялікага беларускага паэта Янкі Купалы

Тут мы паўдзельнічаем у «Кветкавым этна-фестывалі», у рамках якога адбудзецца канцэрт беларускіх этна-гуртоў (Guda, Варган, Маркаўчанка), майстар-класы, конкурс купальскіх вянкоў і букетаў, спуск на ваду самага вялікага купальскага вянка.

І, канешне, сваё музычнае мерапрыемства правядзе Спеўны сход!

Адзначым Купалле разам!

 

Дата: 9 ліпеня.

Маршрут: Заслаўе – Новае Поле – Ракаў – Хмелеўка – Вязынка.

Цана: 35 (350 000) рублёў (пастаянным кліентам Інтэркомтур, удзельнікам Спеўнага сходу, пенсіянерам і дзецям да 12 год зніжка 5 (50 000)!).

 

Анлайн-браніраванне

Каляндар вандровак па Беларусі

 

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах (17)2223321, (29)6506102, (29)7652545 (Дзяніс).


Вам можа быць цікава

Выстава «OKNA 12 (+?)» у Мінску

12.07.2025 19:00 - 13.07.2025 05:00 Modul Art Platform (вул. Кастрычніцкая 16/3)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» ў Авіньёне

15.07.2025 (20:30 - 22:00) Le Rouge Gorge (Place de la Mirande)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Варшаве

16.07.2025 19:00 - 17.07.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ў Брэсце (12+)

19.07.2025 (19:00 - 21:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ