Куратарская экскурсія па выставе "НІВА | Фотаздымкі" ў Беластоку

15.03.2026 12:00 - 13:30 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10) па квітку ў музей

У нядзелю, 15 сакавіка, у Беластоку адбудзецца куратарская экскурсія па выставе "НІВА | Фотаздымкі".


Мова экскурсіі – беларуская.

Сустрэча стане добрай нагодай паглядзець на прадстаўленыя працы праз прызму іх аўтараў, а таксама гістарычных і сацыяльных рэалій, у якіх яны паўставалі.

Вы пазнаёміцеся з фотахронікай штодзённасці беларускай супольнасці Беласточчыны і адкрыеце шматслойныя гісторыі, схаваныя ў кадрах архіўнай газетнай фатаграфіі.

Уваход – па квітку ў музей. Рэгіструйцеся па нумары 516 141 960. Колькасць месцаў абмежаваная.


Вам можа быць цікава

Варкшопы «Капсула часу» ў Кракаве

18.04.2026 18:30 - 19.04.2026 17:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Зміцер Бартосік у Мюнхене

18.04.2026 (19:00 - 21:00) Kulturzentrum GOROD (Arnulfstraße 197)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ