Куратарская экскурсія па выставе да 100-годдзя «Маладняка» ў Мінску

27.01.2024 12:00 - 14:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 рублёў


У суботу, 27 студзеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць куратарскую экскурсію па выставе «Бурлівага лёту сляды незмярымы» да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк».




Дата: 27 студзеня

Час: 12.00

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск 



Куратарка, старэйшая навуковая супрацоўніца Ірына Князева прадставіць надзвычай цікавы перыяд у гісторыі беларускай культуры — 1920-я гады. І, вядома, адну з самых адметных з’яў таго часу — часопіс «Маладняк», вакол якога паўстала цэлая грамада выбітных маладых пісьменнікаў. 



Кошт — 10 рублёў. Запісвайцеся па нумарах +375 17 395 44 47, +375 17 363 94 65.





Вам можа быць цікава

Анлайн-канцэрт Светы Бень

25.03.2026 (21:00 - 23:00) Сепультура Alive

Дзень Волі ў Лондане

28.03.2026 (14:00 - 16:00) Беларускі Рэлігійна-Культурны Цэнтр пры Беларускай царкве, Marian House (Holden Ave)

Дзень Волі ў Быдгашчы

28.03.2026 (16:00 - 18:00) Мост старамейскі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ