Курс коміксу «Пра мяне ды пра ўсё на свеце»

27.01.2018 14:00 - 15:30 Крама Ў (вул. Нямiга, 5 (пав 40, ГЦ "Метраполь")) 10 рублёў
27 студзеня ў «Дзіцячых творчых майстэрнях галерэі «Ў» пачынаецца новы сезон з ужо легендарнага вучэбна-забаўляльнага курса коміксу. Пра тое, як распавесці і намаляваць цікавую гісторыю на любую тэму.

У праграме:
Знаёмства з гісторыяй коміксу як жанру, з асноўнымі яго элементамі, распрацоўка галоўнага героя і другарадных персанажаў, асноўныя паставы і міміка, стварэнне сюжэту ад пачатку да канца, раскадроўка, стварэнне паўнавартаснага коміксу.

У канцы курса кожнае дзіця атрымае надрукаваны каляровы варыянт свайго коміксу.

Заняткі праводзіць Валерыя Манковіч – дызайнерка і ілюстратарка, а яшчэ трохі супергераіня. Чытае і малюе коміксы колькі сябе памятае. Лічыць, што калі ты не ведаешь, што маляваць, пачынай маляваць самога сябе.

узрост: 7 -12 гадоў
кожную суботу
14:00-15:30
кошт аднаго занятка: 10 рублёў
(папярэдні запіс абавязковы)
месца: Крама Ў
вул. Нямiга, 5 (пав 40, ГЦ “Метраполь”)
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960

УВАГА!
Магчымы яшчэ адзін набор у групу на нядзелю. Калі ў вас няма магчымасці ходзiць па суботах, то патэлефануйце нам, і мы будзем спрабаваць фармаваць дзве групы

Iншыя актуальныя курсы «Дзіцячых творчых майстэрнях галерэі «Ў»:




Вам можа быць цікава

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава Уладзіміра Голуба «Паміж небам і зямлей» у Вільні

28.03.2026 17:00 - 11.04.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Спектакль «Не магу маўчаць» у Вільні

05.04.2026 (19:00 - 21:00) Mroj-hall teatras (Gedimino pr. 28 (4 паверх))

Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Вільні

10.04.2026 (19:00 - 22:00) Zolak Micro Art Residence (Vytenio g. 50D)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ