Кватэрнік з Poznański Śpieŭny Schod у Познані

03.10.2025 19:00 - 21:00 Барак Культуры (Aleje Karola Marcinkowskiego 21) Бясплатнае



 У пятніцу, трэцяга кастрычніка, у Познані адбудзецца кватэрнік з Познанскім спеўным сходам.





 Так-так, вас чакае ўтульная цёплая прастора, дзе можна падзяліцца сваёй творчасцю. 

Даставайце з шуфляды ўсё, што маеце, і прыходзьце прэзентаваць сваю творчасць альбо проста кайфануць і пабыць гледачом, пазнаёміцца з творчымі людзьмі — і магчыма, менавіта вашая песня ці верш будуць ўпрыгожваць новы рэпертуар хору.

 Умова: творы павінны быць аўтарскімі і па-беларуску. 

Прыхапіце смачнюшкі для гарбаткі! 


Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ