ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лабараторыя паэтычнай метафізікі з Ігарам Бабковым у Мінску

05.06.2024 19:00 - 21:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 рублёў



 У сераду, 5 чэрвеня, у музеі Максіма Багдановіча распачынаюцца сустрэчы, прысвечаныя беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі «Лабараторыя паэтычнай метафізікі».







Дата: 5 чэрвеня

Час: 19.00

Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск



 Тэма першай сустрэчы — «Беларуская метафізічная паэзія: карані і кроны». 


Вас чакае conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.



 Мадэратар — Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. 



Квіток — 5 рублёў. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.





Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ