Ларп «Забыццё» ў Тбілісі

10.06.2023 16:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае


10 чэрвеня, у суботу, беларусы Тбілісі гуляюць у ларп (ралявую гульню жывога дзеяння) «Забыццё». Пра містыку, акультызм і падарожжы паміж сусветамі.



Дата: 10 чэрвеня

Час: з 16.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м ад плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным удзельнікам асабіста), Тбілісі


У гэтым падарожжы можна сустрэць герояў з розных эпох і вымярэнняў, але галоўнае — не згубіць сябе. Ці дакладней — знайсці сябе: у персанажаў не будзе ні ўзросту, ні пола... Толькі невялічкія адгалоскі вашага былога жыцця. Ці не вашага... па якіх, як па кроках, трэба будзе аднавіць сваю тоеснасць.

Падчас пошукаў сябе вашыя персанажы могуць сутыкнуцца з канфліктамі з-за абмежаванных рэсурсаў ці наадварот — атрымаць нечаканую дапамогу ад выпадковага саюзніка.

Гульцы самі «пішуць» гісторыю сваіх персанажаў і сюжэт цалкам, імправізуюць і накіроўваюць ход падзей.

Ларп (з ангел. «larp» — live action play) — ралявая гульня жывога дзеяння, дзе ўсё адбываецца «тут і цяпер».

Узрост — 18+.

Колькасць гульцоў — ад 8 да 14 чалавек.

Працоўныя мовы — беларуская і руская.


Удзел вольны. Рэгіструйцеся на гульню ў @creepisdeep.





Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Цімафей Яравікоў у Рызе

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Art-Ambar (Alksnāja iela 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ