Спектакль «Лепшае месца на свеце» ў Познані

19.04.2026 17:30 - 19:30 Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21) Бясплатнае
У нядзелю, 19 красавіка, у Бараку Культуры адбудзецца прэм’ера спектакля для дзяцей і дарослых ад 5 да 105 год «Лепшае месца на свеце».

Разам з героямі спектакля вы рушыце проста ў самае сэрца палескіх балот — месца дзіўнае, жывое і поўнае нечаканых сустрэч.

Тут, сярод шолаху травы і камарынага звону, увесь час нешта адбываецца. То нехта праскочыць, то нешта плюхнецца, а то і новы сябар знойдзецца.

Вас сакае вясёлая і цёплая гісторыя пра сяброўства, давер і пра тое, як кожнаму хочацца знайсці сваё месца ў вялікім свеце. Пра тое, што невядомае — не заўсёды страшнае, а часта вельмі нават цікавае. Бо часам менавіта там, дзе ўсё выглядае дзіўна і незнаёма, можна адшукаць нешта вельмі сваё...і адкрыць для сябе цэлы сусвет.

Напрыканцы маленькіх гледачоў чакае творчая майстэрня.

Сцэнаграфія і праекты лялек — Роберт Рамановіч.

Ролі выконваюць Наталля Ляванава і Алена Гіранок.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

16.05.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Ноч музеяў у музеі Багдановіча ў Мінску

16.05.2026 (17:00 - 23:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Ноч музеяў у Азярцы

16.05.2026 19:00 - 17.05.2026 01:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Паша Крывец у Берліне

20.05.2026 (20:00 - 22:00) Kara Kas Bar (Kurfürstenstraße 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ