Leibonik / Graffiti

10.07.2016 19:00 - 23:00 Графіці (зав. Калініна, 16) 5-7
Неспадзяваны летні канцэрт аднаго з найцікавейшых акустычных гуртоў Беларусі – “Адкрыцця году” па версіі парталу “Тузін гітоў”!

Вечарам 10 ліпеня на сцэну “Графіці” выйдзе акустычны склад гурта LEIBONIK – трыа ў складзе барда Сяргея Башлыкевіча, вакалісткі-народніцы Ганны Рубчэні і дудара Андрэя Барыгіна.

Пасля таго, як напрыканцы 2015 году LEIBONIK нечакана абвесціў сябе “Закрыццём году” і фактычна прыпыніў існаванне, гэтым летам гурт так жа нечакана паціху вяртаецца да канцэртнай дзейнасці. Тым больш прыемна, што гэта вяртанне адбудзецца ў сенах старога добрага “Графіці”.

У праграме выступу: знаёмыя і любімыя песні, навінкі, традыцыйныя размовы за жыццё і адмысловы госць.
Лёгкі шчыры канцэрт – самае тое, што ўратуе ад летняй спёкі ды самоты.

Квіткі: папярэдне 5р, у дзень 7р.
Можна набываць у клюбе – зав. Калініна, 16
ці на сайце www.graffiti.by

Хлопцы, запрашайце дзяўчат!
Дзяўчаты, вядзіце хлопцаў!
“Будзьма разам, і ўсё будзе файна!”

Замовіць квіткі ці месца за столікам
+375 (29/33/25) 638-44-44


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Лекцыя «Вольны час Петруся Броўкі» ў Мінску

25.06.2026 (18:00 - 20:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ