• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

“Куды заўгодна з гэтага свету”: Шарль Бадлер і яго паэзія

Пачатак: 09.04 (19:00)
Канец: 09.04 (20:00)
youtube
Google

9 красавіка спаўняецца 200 гадоў Шарлю Бадлеру (1821-1867). У гэты дзень а 19.00 яго беларускі перакладчык Андрэй Хадановіч прачытае лекцыю пра вялікага французскага творцу, аўтара культавых “Кветак Зла” і “Парыжскага спліну”, пачынальніка паэзіі сімвалізму, бацьку ўсіх паэтаў-дэкадэнтаў.

Чаму Бадлера называюць “Капернікам паэзіі, якая дагэтуль была беспаваротна пталемееўскай”? Як Бадлер сам выбраў свой лёс “выклятага” паэта? Чаму навучыўся ў Эдгара По і як развіў ягоныя ідэі? Як “пераплавіў” у паэтычныя вобразы тэорыю сусветнай аналогіі Эмануэля Сведэнборга? Што такое звышпрыродная эстэтыка і магічная паэтыка Бадлера? Як тры галоўныя каханні ў жыцці паэта ператварыліся ў тры цыклы яго любоўнай лірыкі? Як Бадлер выбіраў назву для сваёй галоўнай кнігі? Чаму хацеў, але так і не назваў яе “Лесбійкі”? Як потым трапіў пад суд і быў асуджаны за яе?

Чаму “Кветкі Зла” – не зборнік, а менавіта кніга паэзіі, і якім чынам іх аўтар паўплываў на паэтаў-наступнікаў – ад Норвіда да Багдановіча – у мастацтве кнігаўкладання? Як паўстала кніга вершаў прозай “Парыжскі сплін”? Якія парады творца даваў маладым літаратарам, як вучыў кіраваць сваім натхненнем і што думаў пра алкаголь і наркотыкі як стымулятары творчасці? Што рабілі з Бадлерам яго перакладчыкі і перакладчыцы, ад Марыны Цвятаевай да Віславы Шымборскай, ад Уладзіміра Жылкі да сучасных паэтаў?

Гэтыя і некаторыя іншыя пытанні Андрэй Хадановіч пастараецца разгледзець у лекцыі, а таксама пачытае Бадлера ў беларускіх перакладах.



« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип