Лекцыі пра мастацтва «Мастацтва. Усё ўключана» ў Варшаве

18.03.2023 - 21.03.2023 17:00 - 21:30 Warszawskie Obserwatorium Kultury (ul. Marszałkowskа 34/50) Бясплатнае

У суботу, 18 сакавіка, каманда берасцейскай арт-прасторы «Крылы халопа» распачынае ў Варшаве цыкл лекцый-гутарак «Мастацтва. Усё ўключана».




Дата і час: 18 і 19 сакавіка ў 17.00; 20 і 21 сакавіка ў 19.00

Месца: Warszawskie Obserwatorium Kultury, ul. Marszałkowskа 34/50, Варшава


Прапануюць пагутарыць пра розным галіны візуальнага мастацтва, што знаходзяцца па-за межамі так званага «высокага», «чыстага», «сапраўднага» мастацтва, і нярэдка (у тым ліку ў клясічнай гісторыі мастацтва) разглядаюцца як маргінальныя, другасныя альбо ніжэйшыя ў дачыненні да яго.

Усё дзеля таго, каб пахіснуць стэрэатыпна-іерархічныя канструкты тэорыі і гісторыі мастацтва, каб пашырыць нашыя гарызонты бачання і разумення мастацтва, каб вызваліць узурпаваныя мастацтвы і сцвердзіць значнасць тых, што доўгі час альбо з самога пачатку знаходзяцца «пад сумневам».

Лектарка — Лізавета Міхальчук, мастацтвазнаўца, куратарка галерэі Прасторы КХ і анлайн-галерэі www.spacekx.com (дзе, дарэчы, зараз файная выстава, зазірніце).


Цыкл складаецца з 7 частак, а зараз запрашаюць на ўводную гутарку-прэзентацыю цыкла, а таксама на 3 лекцыі з першай часткі:

18 сакавіка ў 17.00 Прэзентацыя цыкла лекцый. Уводзіны ў праект

19 сакавіка ў 17.00 НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА

20 сакавіка ў 19.00 НАІЎНАЕ МАСТАЦТВА

21 сакавіка ў 19.00 МАСТАЦТВА АУТСАЙДЭРАЎ


Уваход вольны, і рэгістрацыі не патрэбна. Проста прыходзьце!





Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын» ў Любліне

08.05.2026 10:00 - 22.05.2026 19:00 Baobab (Krakowskie Przedmieście 39b)

Кінаклуб па правах чалавека ў Варшаве

18.05.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ