Лекцыя «Велікодны лёс-жыццё Афрасінні (Еўфрасінні) Полацкай» у Мінску

26.04.2022 18:30 - 21:00 корпус Духоўнай асветы (вул. Кісялёва, 38) Бясплатнае

26 красавіка Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае на лекцыю гісторыка Сяргея Тарасава «Велікодны лёс-жыццё Афрасінні (Еўфрасінні) Полацкай» у Мінску.



Дата: 26 красавіка

Час: 18.30

Месца: корпус Духоўнай асветы, вул. Кісялёва, 38, Мінск

Вы даведаецеся пра хрысціянства на Полаччыне часоў Афрасінні-Еўфрасінні, пра Крыжовы-Велікодны шлях нашай нябёснай апякункі.

Сяргей Тарасаў прысвяціў сваё навуковае і чалавечае жыццё Полацку. Ён хадзіў па вуліцах, якімі хадзіла Афрасіння Полацкая. І упэўнены, што ведае, дзе сёння хаваецца знакаміты Крыж Афрасінні — Лазара Богшы 1161 года, таму абавязкова будзе гаворка пра Крыж, як наагул пра сымбаль, так і пра канкрэтную гістарычна-духоўную каштоўнасць Беларусі.

Удзел у лекцыі — за ахвараванне ад 17 рублёў наяўнымі напачатку лекцыі ці загадзя на рахунак Фонду Еўфрасінні Полацкай.

Запіс праз гугл-форму.

Таксама на лекцыі можна будзе набыць згаданую кнігу Сяргея Тарасава «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж» па найменшым кошце ад выдаўца і атрымаць аўтограф.

Даведкі праз кантакты: + 375-44-5386283 (Валерыя), +375-25-5458430 (viber), электронная пошта: bielkultura@gmail.com


Вам можа быць цікава

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Максімам Знакам у Вільні

20.07.2026 (18:30 - 20:30) Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ