Лекцыя ад ініцыятывы Evaa project

27.02.2023 19:00 - 21:00 (анлайн) Бясплатнае

27 лютага ініцыятыва Evaa project, вядомая з 2012 года па працы з тэмай энвайранментал арта ў Беларусі, правядзе бясплатную лекцыю.


Дата: 27 лютага
Час: 19:00 (час мясцовы)
Месца: Zoom

На лекцыі вы даведаецеся:

як экалагічныя праблемы сталі хваляваць мастакоў і прычым тут сады Медычы,

як атрымалася, што мастацкія выказванні збеглі за цесныя сцены галерэй,

хто самыя вядомыя мастакі, якія працавалі з тэмай экааховы і якія знакамітыя арт-аб’екты яны стварылі,

і, вядома, імёны і працы беларускіх мастакоў, якія ўзнімаюць пытанні ўзаемасувязі чалавека і прыроды сёння.

Спікерка — магістарка мастацтваў Паліна Бурко, якая абараніла дысертацыю на тэму экаактывізму ў сучаснай фатаграфіі, і арганізатарка артывісцкіх адукацыйных праектаў у Босніі і Герцагавіне ды Латвіі.

Каб атрымаць спасылку на эфір трэба зарэгістраваццаў гугл-форме.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Сустрэча з Уладзімірам Лісоўскім у Беластоку

30.08.2026 (14:00 - 16:00) Хаб «Новая зямля» (ul. Św. Rocha 5 lok. 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ