Лекцыя Аліны Дзеравянка «Як сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну? Кейсы ў свеце і Беларусі» ў Вільні і анлайн

20.03.2024 18:30 - 20:00 ------------ Бясплатнае
 

У сераду, 20 сакавіка, праект culture makes запрашае на адкрытую лекцыю Аліны Дзеравянка «Як сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну? Кейсы ў свеце і Беларусі».





Дата: 20 сакавіка

Час: 18.30 (час віленскі EET, гэта 19.30 па Мінску і 17.30 па Варшаве)

Месца: паведамяць па рэгістрацыі, Вільня, а таксама ZOOM Магчымы і анлайн-удзел. 


Сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну, дадае новыя кантэксты і надае ёй адметнасці. Гэта не толькі камяні і таблічкі «ахоўваецца дзяржавай», але і тое, што супольнасць ці група вызначае як вартае і каштоўнае для захавання і спрабуе, часам без дапамогі, зберагчы і абараніць. 

Мастакі становяцца аднымі з лідараў гэтых працэссаў, бо адчуваюць, што ёсць важным і вартым у нашай рэчаіснасці. На лекцыі вы даведаецеся, як сучаснае мастацтва працуе са спадчынай, ствараючы і аднаўляючы тое, што часам нам здаецца нявартым увагі. 

Зараз ўсе больш арт-праектаў датычыцца лакальнай ідэнтычнасці, візуальнай гісторыі супольнасцяў ці актуалізацыі нябачнай спадчыны. 

Спадарыня Аліна запрашае ўсіх на адкрытую дыскусію. Падзяліцеся сваімі пытаннямі, выкажаце сваё меркаванне і абмяркуйце тэму з лектаркай і іншымі ўдзельнікамі. 

Працоўная мова — беларуская.


 Лектарка — Аліна Дзеравянка, менеджарка культурных праектаў, лектарка, экс-дырэктарка Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці. 


Уваход вольны. Запісвайцеся па спасылцы.








Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Tochka K у Варшаве

21.05.2026 (20:00 - 22:00) mastak records (Solec 81B/Wieżyca)

Паша Крывец у Мюнхене

23.05.2026 (20:30 - 22:00) Closer Bar (Sonnenstraße 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ