Лекцыя Аляксандры Валодзінай «Сярэднявечныя ерасі ў хрысціянстве» ў Мінску

15.05.2024 18:30 - 20:00 (вул. Кісялёва, 38) 17 рублёў
 


У сераду, 15 траўня, гісторык Аляксандра Валодзіна чытае ў лекторыі «Фрэскі» другую лекцыю з цыклу «Сярэднявечныя ерасі ў Хрысціянстве».





 Дата: 15 траўня

Час: 18.30

Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск


 Тэма — «Пакаранне ерэтыкоў і яго легітымізацыя — як абгрунтаваць спаленне жыўцом і спіхнуць адказнасць на саму ахвяру?» 


Заканадаўчая база антыерэтычных працэсаў фарміруецца толькі напрыканцы ХІІ стагоддзя, але іх пераслед па факту пачаўся на 200 гадоў раней. 


Якімі ж прынцыпамі кіраваліся царкоўныя аўтары?


Вы даведаецеся:

 Як ерэтыкі былі сімвалічна звязаныя з Іўдам?

Які самы страшны грэх малявалі на сцэнах Страшнага Суда — прамое ўключэнне з Рыма! 

Што страшней — выдумаць ерэтычнае вучэнне самому ці паслухацца д’ябла? 

Як чытэрнуць на Божым судзе? 



Разгледзяць некалькі прыкладаў прымянення статыстычных метадаў у гістарычнай навуцы: карэляцыйны аналіз на малых выбарках. Нумар выканананы прафесійнымі каскадзёрамі, просьба не паўтараць у хатніх умовах! 



Лектарка — Аляксандра Валодзіна, кандыдатка гістарычных навук, спецыялістка па гісторыі сярэднявечных ерасей. 



Кошт — 17 рублёў


Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ