Лекцыя Андрэя Хадановіча «Яшчэ адзін дзень жыцця: Рышард Капусцінскі і яго новы беларускі пераклад»

18.12.2024 16:00 - 18:00 (анлайн) Бясплатнае

Беларускі літаратар і перакладчык польскай літаратуры Андрэй Хадановіч запрашае на сваю лекцыю, прысвечаную легендзе польскага і сусветнага рэпартажу — Рышарду Капусцінскаму.


Дата: 18 снежня

Час: 16:00 (час мясцовы)

Месца: анлайн на @PrastoraPL

Калі выбухнула грамадзянская вайна ў Анголе, Капусцінскі паехаў у Луанду, адкуль усе іншыя ўцякалі ў паніцы. Рэпарцёр цалкам усведамляў, што гэта можа быць білетам у адзін канец. І ў пэўны момант апынуўся там адзіным замежным карэспандэнтам. Тры месяцы вайны пераплавіліся ў культавы рэпартаж, які цяпер з’явіўся і па-беларуску, у кракаўскім выдавецтве «Gutenberg».

Як Капусцінскі напісаў не толькі бліскучы рэпартаж, але і моцны антываенны твор.

Чаму пісьменнік назваў яго сваёй першай сапраўднай (ці ўсё-ткі лепш перакласці: праўдзівай?) кнігай.

Ці можна стварыць аб’ектыўны нонфікшн — і адначасова вельмі асабістую споведзь; як справіцца з роляй бесстаронняга назіральніка — і з годнасцю выйсці па-за яе.

Рэвалюцыя, дэкаланізацыя і грамадзянская вайна вачыма аўтара.

Ад літаратурнага рэпартажу да анімацыі: «Яшчэ адзін дзень жыцця» на экране.

Гэтыя і іншыя пытанні разгледзіць беларускі літаратар і перакладчык польскай літаратуры Андрэй Хадановіч у сваёй лекцыі пра Рышарда Капусцінскага, якая стане і анлайн-прэзентацыяй яго кнігі. У межах цыкла «Санаторый пад клепсідрай»

Рышард Капусцінскі (1932-2007) — легенда польскага і сусветнага рэпартажу. Яго здольнасць назіраць і заглыбляцца ў сітуацыю, а таксама ўменне апісаць падзеі аб’ектыўна і цікава зрабілі яго адным з найчасцей перакладаных польскіх аўтараў.

Грамадзянская вайна ў Анголе, апісаная ў кнізе «Яшчэ адзін дзень жыцця» («Jeszcze dzień życia»), скончылася толькі ў 2002 годзе, а публіцыст быў у гэтай вялікай краіне (у шэсць разоў большай за Беларусь па тэрыторыі і ўдвая — па колькасці людзей) на паўднёвым захадзе Афрыкі ў 1975-м. Ён убачыў і апісаў пачатак канфлікту, але і трох месяцаў побыту хапіла, каб адчуць тое, што адчувалі людзі Анголы: брак прывычных рэчаў, голад, пагрозу гвалтоўнай смерці.


Вам можа быць цікава

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

12.07.2025 (10:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Сяржук Доўгушаў у Кёльне

16.07.2025 18:00 - 17.07.2025 21:00 Кёльн

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ