У пятніцу, 1 жніўня, ва Уроцлаве — новая лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу «Доўгая дарога дадому». Яна гэтым разам прысвечана творчасці Святланы Курс (Евы Вежнавец).
Вось што абмяркуюць:
«Шлях дробнай сволачы»: пра што апавядае (і як «зроблена») першая кніга аўтаркі
«Калі ўсё страціш, потым усё ідзе чотка»: беларускі балотны экзістэнцыялізм
Як пісьменьніца паказвае дзве вайны, дзевяць уладаў і «сем смярцей, малых і вялікіх»
Гвалт і магія, мужчынскае і жаночае ў творы
«Бацькам ні насяры ні дзякуй»: наследаванне ці палеміка з літаратурнай традыцыяй
«Крэнты-мэнты сляпой старэчы»: стыхія жывое мовы ў аповесці
Ева Вежнавец як удзельніца першага беларускага зборніка пра эротыку і сэкс «Дванаццаць актаў»
Лекцыя будзе па-беларуску з паралельным перакладам на польскую мову для ахвочых.
Будзе і анлайн-трансляцыя ў падзеі на фэйсбуку па спасылцы.
Уваход вольны.