Лекцыя «Археалагічная калекцыя металічных вырабаў зарубінецкай культуры ў фондах Веткаўскага музея» ў Гомелі

12.07.2025 12:00 - 14:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 7 рублёў

 

У суботу, 12 ліпеня, у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца лекцыя «Археалагічная калекцыя металічных вырабаў зарубінецкай культуры ў фондах Веткаўскага музея»






На прыкладзе ўнікальных знаходак з зарубінецкага могільніка каля вёскі Гарошкаў будзе падрабязна разгледжана вытворчасць і выкарыстанне металічных прадметаў эпохі позняга латэна. 

Вы пазнаёміцеся з разнастайнасцю і тыпалогіяй жалезных і бронзавых фібул, убачыце прыклад унікальнага ўпрыгожвання, даведаецеся пра формы зарубінецкіх нажоў і копій, пра тэхналогіі сырадутнай металургіі, асаблівасці апрацоўкі металаў і значэнне гэтых артэфактаў для разумення этнагенезу раннеславянскіх плямён. 

Лекцыя раскрые культурныя сувязі і рамесныя традыцыі зарубінецкай культуры, абапіраючыся на багатую калекцыю Веткаўскага музея. 


Мова лекцыі — руская. 


Уваход — 7 рублёў. Просяць запісацца па тэлефоне +375 232 50-96-98. 



Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ