Лекцыя «Няскораная Беларусь — вяртанне ў Еўропу. Незалежнасць» у Варшаве

07.04.2022 18:00 - 19:30 Беларускі Дом (ul. Kryniczna, 6) Бясплатнае

7 красавіка ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца чарговая лекцыя Вячаслава Сіўчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі. Гэтым разам гаворка пойдзе пра сярэдзіну дзевяностых: выбары, рэферэндум, першыя рэпрэсіі.



Дата: 7 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

Падчас лекцыі спадар Вячаслаў распавядзе аб тым, як праходзіў збор подпісаў за рэферэндум па роспуску вярхоўнай рады 12 склікання, пра антыімперскія акцыі ў Мінску. Акрамя гэтага ён раскажа пра першыя прэзідэнцкія выбары пасля распаду СССР і рэферэндум у 1995 годзе, а таксама пра першых палітвязняў, сярод якіх быў ён сам.

Вячаслаў Сіўчык — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, лідар руху салідарнасці «Разам».

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы


Вам можа быць цікава

Кінаквіз «Апошні кінасеанс» у Вільні

05.06.2026 (18:30 - 20:30) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Экскурсія па шляхецкім Беластоку

06.06.2026 (10:30 - 12:00) пляцоўка каля «Kino TON» (Rynek Kościuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ