У пятніцу, 19 чэрвеня, у Берліне адбудзецца лекцыя даследчыцы Вольгі Шпарагі «Дэзарыентаваная мадэрнасць: мова, палітыка і ідэнтычнасць у беларускіх культурных праектах 1920-х і 1930-х гадоў».
Гісторыя беларускага мадэрнізму характарызуецца амбівалентнасцю: хоць 1920-я гады лічацца часам культурнага і нацыянальнага абнаўлення, яны таксама азначаюць пачатак узмацнення палітычных рэпрэсій супраць беларускага культурнага асяроддзя.
Лекцыя разгледзіць розныя культурныя праекты гэтай эпохі, падчас якой беларуская нацыянальная і культурная ідэнтычнасць была аспрэчвана як савецкім Усходам, так і Захадам.
Выкарыстоўваючы ў якасці прыкладаў віцебскі авангард, лёс і дзейнасць мастацтвазнаўцы Міколы Шчакаціхіна і працу першага Інстытута беларускае культуры, лектарка асвятліць разнастайныя спробы развіцця незалежнай культурнай мадэрнасці.
Адначасова яна даследуе, як еўрапейская мадэрнасць была ўспрынята і трансфармавана ва Усходняй Еўропе і чаму Беларусь часта апісваюць як месца, якое ніколі цалкам не адчула мадэрнасці.
Мерапрыемства будзе праходзіць на ангельскай і нямецкай мовах. Прэзентацыя на абедзвюх мовах будуць сінхронна перакладацца.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.