Лекцыя «Эль Лісіцкі. Апярэджваючы час» у Мінску

15.02.2025 15:30 - 17:30 (вул. Кісялёва, 38) 32 рублі


У суботу, 15 лютага, у лекторыі «Фрэскі» чытае лекцыю пра Эль Лісіцкага прафесарка Таццяна Катовіч.




Спадарыня Таццяна ўваходзіць у кола найлепшых спецыялістаў па Віцебскай мастацкай школе і авангардзе XX стагоддзя.

Лазар Лісіцкі — мастак, які апярэдзіў свой час, паплечнік Шагала і Малевіча. Вынаходнік, педагог, бліскучы мастак, Лісіцкі быў адным з тых майстроў, якія тварылі на пераломе часоў і змянілі выяўленчае мастацтва.


 Пра што пойдзе гаворка:

  •  тры перыяды творчасці Лісіцкага — яўрэйскі, віцебскі і еўрапейскі 
  • Шагал і Малевіч, Віцебск і УНОВІС 
  • гарызантальны хмарачос і яго сучасных увасабленні


 Таццяна Катовіч — тэатральная крытыкеса, доктарка мастацтвазнаўства, прафесарка кафедры германскай філалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўтарка шматлікіх манаграфій пра гісторыю і мастацтва. 


Кошт — 32 рублі. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ