У ірландскім выдавецтве Bullaun Press выйшаў раман Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» у перакладзе на ангельскую мову. «What Now, Mr. Wolf» — так гучыць ангельскамоўная назва кнігі, перакладзенай Элай і Джымам Дынглі, піша bellit.info.
Кніга выйшла ў дзвюх версіях: электроннай і папяровай. Дызайн вокладкі належыць Найлу Маккормаку (Niall McCormack). Адкрывае выданне ўступнае слова ад перакладчыкаў.
Раман Евы Вежнавец у перакладзе на ангельскую мову можна купіць праз сайт выдавецтва Bullaunpress.com, а таксама праз маркетплэйсы, напрыклад, на Amazon.co.uk.
Аповесць «Па што ідзеш, воўча?» ужо была перакладзена ці перакладаецца на некалькі еўрапейскіх моў. Сярод іншага ёсць нямецкае выданне ў перакладзе Ціны Вюншман, чэшскае выданне ў перакладзе Макса Шчура, Марына Хобель пераклала твор на нарвежскую, таксама раман выйшаў па-дацку ў перакладзе Гаральда Гартвіга, а Малгажата Бухалік пераклала тввор на польскую мову.